Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасля адстаўкі Папы называць яго будуць па-ранейшаму — Бэнэдыкт XVI
Святы Айцец
22.02.2013 16:17

Кардынал Франчэска Кокапальмэрыа, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, аўтарытэтны спецыяліст па Кананічным праве, лічыць, што пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI, яго статус можа разглядацца як Біскуп Рыма на пенсіі, а яго тытул можа застацца такім, які выкарыстоўваўся да гэтага часу — Яго Святасць Бэнэдыкт XVI.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, іерарх прызнаў, што ў будучыні касцёльнае заканадаўства чакаюць удакладненні, звязаныя з сітуацыяй дабравольнага сыходу Пантыфіка з Пасаду св. Пятра, што не было прадугледжана папярэдне. Гэта ніякім чынам не паўплывае на саму паслугу Наступніка св. Пятра (размова ідзе пра асобу Пантыфіка, які мае натуральныя абмежаванні, што датычыць у тым ліку здароўя і ўзросту).

Кардынал Кокапальмэрыа лічыць, што ўдакладненні ў заканадаўстве неабходныя па той прычыне, што ў будучыні цалкам верагодны сцэнарый сыходу пантыфікаў падобны да сітуацыі з Бэнэдыктам XVI.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.