Святы Айцец у «Твітэры»: прашу маліцца за мяне і за Касцёл | Друк |
Святы Айцец
24.02.2013 22:40

«У гэты асаблівы момант прашу вас маліцца за мяне і за Касцёл, давяраючы, як заўсёды, Божаму Провіду», — напісаў 24 лютага ў «Твітэры» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Гэта быў адзін з апошніх запісаў Папы на сваёй старонцы ў інтэрнэце.

Як паінфармаваў сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. прэлат Пол Тай, у перыяд sede vacante на папскім профілі ў «Твітэры» не будзе размяшчацца новых запісаў. Аб гэтым паведаміла Ватыканскае радыё.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by