Папа скіраваў спачуванні з нагоды смерці кардынала Жульена Рыса | Друк |
Святы Айцец
25.02.2013 14:04

Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды смерці бельгійскага кардынала Жульена Рыса, які адышоў у вечнасць 23 лютага ва ўзросце 93 гадоў. Гэты іерарх, якога Пантыфік год таму ўключыў у Калегію кардыналаў, лічыцца заснавальнікам фундаментальнай рэлігійнай антрапалогіі.

У тэлеграме Святы Айцец падкрэсліў, што спачылы кардынал быў выбітным чалавекам веры і аддана служыў Касцёлу. «Праз навучанне і навуковыя пошукі, асабліва ў галіне гісторыі рэлігіі, у якой быў прызнаным спецыялістам, ён заўсёды клапаціўся аб сведчанні сваёй веры сярод сучаснікаў у духу дыялога», — напісаў Пантыфік.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by