Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан | Друк |
Святы Айцец
28.02.2013 19:56

28 лютага Бэнэдыкт XVI пакінуў Ватыкан і прыбыў у летнюю рэзідэнцыю рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Правадзіць Святога Айца ў дворыку ватыканскага Апостальскага палацу сабраліся супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў і ўстаноў.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у 17.07 па рымскім часе верталёт са Святым Айцом на борце ўзняўся ў неба. Ён зрабіў кола над Ватыканам і накіраваўся ў бок Кастэль Гандольфа. Там Пантыфік звярнуўся да прысутных вернікаў і благаславіў іх.

У Кастэль Гандольфа Пантыфік будзе знаходзіцца на час sede vacante, а пасля накіруецца ў кляўзуровы кляштар на тэрыторыі Ватыкана.

Нагадаем, 11 лютага Бэнэдыкт XVI паведаміў аб сваім рашэнні пакінуць пасаду Біскупа Рыма. Рашэнне ўступіць у сілу 28 лютага а 20 гадзіне і сталіца св. Пятра будзе вызвалена (sede vacante), пасля чаго будзе неабходна будзе склікаць канклаў для выбару новага Папы.

(SZh)


 
© 2003-2024 Catholic.by