Апошні запіс Бэнэдыкта XVI у «Твітэры» | Друк |
Святы Айцец
01.03.2013 00:41

«Дзякую за вашу любоў і падтрымку. Жадаю, каб вы заўсёды адчувалі радасць, калі ставіце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця». З такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у «Твітэры».

Як інфармуе Ватыканскае радыё, апошняе паведамленне Святога Айца з’явілася пасля яго прылёту ў Кастэль Гандольфа вечарам 28 лютага.

Акаўнт Папы дзейнічае на 9 мовах і налічвае каля 3 мільёнаў чытачоў ва ўсім свеце. На час sede vacante карыстацца гэтым акаўнтам ніхто не будзе. Ці будзе ён дзейнічаць далей, залежыць ад будучага Пантыфіка.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by