Фотаальбом Пантыфікату Бэнэдыкта XVI на сайце Святога Пасаду | Друк |
Святы Айцец
02.03.2013 16:58

Cайт Святога Пасаду www.vatican.va дорыць магчымасць перагарнуць старонкі гістарычнага Пантыфікату Бэнэдыкта XVI. На сайце змешчаны віртуальны альбом у чырвонай вокладцы з фатаграфіямі былога Пантыфіка.

Кожны разварот суправаджаецца фрагментамі папскіх тэкстаў на нямецкай, англійскай, іспанскай, французскай, італьянскай і партугальскай мовах. Фотаімгненні даюць магчымасць прасачыць найбольш значныя падзеі — ад выбараў 19 красавіка 2005 года да Кансісторыі 11 лютага, заключнага моманту абвяшчэння Бэнэдыкта XVI аб адыходзе з Пятровага Пасаду.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, апошнюю старонку фотаальбома суправаджае прамова аб’явы на Кансісторыі з вуснаў Бэнэдыкта XVI: «Найдаражэйшыя браты, дзякую вам ад усяго сэрца за ўсю любоў і працу, з якімі вы дапамагалі мне несці цяжар майго служэння, і прашу прабачэння за ўсе мае недахопы. Цяпер давяраем Святы Касцёл клопату Добрага Пастыра Езуса Хрыста».

Онлайн-фотаальбом, прысвечаны Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, мае 62 старонкі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by