Бэнэдыкт XVI удзячны за ліст Калегіі кардыналаў | Друк |
Святы Айцец
06.03.2013 20:11

Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI удзячны за ліст, які скіравала яму 5 сакавіка Калегія кардыналаў па прапанове яе дэкана кардынала Анджэла Садана. Аб гэтым сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў размове з італьянскім Radio 1.

У лісце іерархі дзякуюць Папу на пенсіі за яго служэнне Наступніка святога Пятра — «нястомную працу ў вінаградніку Пана», выказваюць свае прывітанні і выразы ўдзячнасці за прыклад велікадушнага душпастырскага клопату аб дабры Касцёла і свету. Па словах кс. Ламбардзі, хоць ліст напісаны проста і коратка, гэта ўказвае на духоўную лучнасць Бэнэдыкта XVI з Касцёлам. Святар дадаў, што кардыналы, якія сабраліся зараз у Рыме, з любоўю захоўваюць Святога Айца ў сваёй памяці.

Пасля адыходу са Святога Пасаду Бэнэдыкт XVI прабывае ў летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў Кастэль Гандольфа.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by