Новаабраны Пантыфік памаліўся ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ | Друк |
Святы Айцец
14.03.2013 13:04

Раніцай 14 сакавіка папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ (Маці Божай Большай). Прыкладна паўгадзіны новаабраны Пантыфік маліўся перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani — Апякункі рымскага народа.

Пра гэты візіт Папа казаў учора вечарам падчас свайго першага звароту да вернікаў з лоджыі ватыканскай базылікі.

Як інфармуе італьянская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у візіце Святога Айца суправаджаў сярод іншых прэфект Папскага дома арцыбіскуп Георг Генсвайн. Да рымскай святыні Папа паехаў не ў лімузіне, прызначаным для Пантыфікаў, а ў простым аўтамабілі.

Выходзячы з базылікі, Папа прывітаў групу вучняў ліцэя.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by