Святы Айцец наведаў у клініцы хворага кардынала | Друк |
Святы Айцец
16.03.2013 08:09

15 сакавіка адбыўся неспадзяваны выезд папы Францішка за межы Ватыкана. Пантыфік наведаў аргенцінскага кардынала Хорхе Мэйя, які знаходзіцца ў клініцы Пія ХІ у Рыме.

Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, нечаканы візіт Папы выклікаў вялікую радасць пацыентаў і медперсаналу клінікі.

Пра хворага іерарха Папа нагадаў у гэты дзень раней, падчас сустрэчы з кардыналамі ў Апостальскай Сталіцы.

У гэтым кантэксце ўзгадваюць пра візіт Яна Паўла ІІ да яго сябра кардынала Дэскура падчас хваробы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by