Папа Францішак змясціў свой першы запіс у «Твітэры» | Друк |
Святы Айцец
17.03.2013 16:26

Праз некалькі хвілін пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 17 сакавіка папа Францішак апублікаваў у «Твітэры» свой першы запіс. «Cari amici vi ringrazio di cuore e vi chiedo di continuare a pregare per me. Papa Francesco» («Дарагія сябры, ад усяго сэрца вам дзякую і прашу вас працягваць маліцца за мяне. Папа Францішак»), — напісаў Пантыфік.

Раней, у дзень абрання новага Наступніка Пятра, на папскім профілі @Pontifex з’явіўся запіс «HABEMUS PAPAM FRANCISCUM» («Маем папу Францішка»).

На перыяд sede vacante дзейнасць папскага акаўнта была прыпынена.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by