Папа сустрэўся з кардыналам Тарчызіа Бэртонэ | Друк |
Святы Айцец
18.03.2013 14:54

Раніцай 18 сакавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіa Бэртонэ. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

На гэты дзень таксама запланавана сустрэча Пантыфіка ў Доме святой Марты ў Ватыкане з Прэзідэнтам Аргенціны Крыстынай Фернандэс дэ Кіршнер. Аўдыенцыя будзе мець прыватны характар.

17 сакавіка ў другой палове дня Святы Айцец сустрэўся з біскупам Албано Марсэлла Сэмерара (на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі знаходзіцца папская летняя рэзідэнцыя Кастэль Гандольфа) і Генеральным настаяцелем Таварыства Езуса а. Адольфа Нікаласам SJ.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by