Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Аргенціны | Друк |
Святы Айцец
18.03.2013 15:36

18 сакавіка папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргенціны Крыстынай Фернандэс дэ Кіршнер. Сустрэча прайшла ў Доме святой Марты ў Ватыкане.

Як паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, аўдыенцыя, якая мела прыватны характар, працягвалася больш за 50 хвілін. Пантыфік павітаў таксама членаў дэлегацыі Прэзідэнта Аргенціны.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by