Тысячы вернікаў вітаюць Папу ў Ватыкане | Друк |
Святы Айцец
19.03.2013 11:30

19 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы праходзіць цырымонія інаўгурацыі папы Францішка. Перад святой Імшой Пантыфіка, калі ён праязджаў па плошчы Святога Пятра, віталі каля 200 тысяч вернікаў.

Падчас праезду па плошчы аўтамабіль Папы часта спыняўся, і Пантыфік вітаў вернікаў, паціскаючы ім рукі.

Над галовамі мноства сабраных людзей бачны сцягі розных дзяржаў, у тым ліку Аргенціны — роднай краіны Папы. На цырымоніі прысутнічаюць афіцыйныя дэлегацыі 132 дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама 33 дэлегацыі ад розных веравызнанняў. Беларусь на цырымоніі прадстаўляюць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дэлегацыя, якую ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by