Запісы Пантыфіка ў «Твітэры»: Папа павінен служыць усім | Друк |
Святы Айцец
19.03.2013 15:37

На папскім профілі ў «Твітэры» прыводзяцца фрагменты з гаміліі папы Францішка, прамоўленай падчас урачыстай інаўгурацыйнай святой Імшы 19 сакавіка. Цырымонія інаўгурацыі распачалася сёння ў 9.30 па італьянскім часе.

«Будзем бараніць Хрыста ў нашым жыцці, клапаціцца адзін пра аднаго, з любоўю аберагаць стварэннe», — так гучыць адзін з запісаў на профілі @Pontifex.

«Сапраўдная ўлада — гэта служэнне. Папа павінен служыць усім, асабліва найбяднейшым, найслабейшым і найменшым», — такі другі запіс.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by