Пантыфік сустрэўся са сваімі землякамі | Друк |
Святы Айцец
22.03.2013 11:40

20 сакавіка папа Францішак запрасіў сваіх суайчыннікаў, якія прабывалі ў гэты час у Рыме, у дом святой Марты. Аргенцінцаў было каля 50 чалавек, як свецкіх, так і духоўных асоб.

Сярод іх быў прысутны старшыня аргенцінскага епіскапату, святары і сёстры законныя, бацькі з дзецьмі, журналісты.

У размове з землякамі Пантыфік прызнаў плённасць працы Касцёла на сваёй радзіме і пажадаў, каб ён справіўся ў сітуацыі, якая ўзнікла пасля абрання яго Папам Рымскім.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by