Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Пальмовую нядзелю Пантыфік звярнуўся да вернікаў у «Твітэры»
Святы Айцец
24.03.2013 19:13

24 сакавіка адразу пасля заканчэння літургіі Пальмовай нядзелі папа Францішак звярнуўся да вернікаў у «Твітэры». «З радасцю чакаю ліпеня гэтага года ў Рыа-дэ-Жанэйра! Я спадзяюся ўбачыць усіх вас у гэтым вялікім бразільскім горадзе!» — такім быў першы сённяшні запіс Святога Айца.

«Мы не павінны верыць Злому, які кажа нам, што нічога не можам зрабіць супраць насілля, несправядлівасці і граху», — такім быў другі запіс Папы на @Pontifex.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.