Папа Францішак: задумаемся, у чым Езус быў цярплівы да нас у нашым жыцці | | Друк | |
Святы Айцец |
25.03.2013 16:17 |
Папа Францішак штодзённа цэлебруе святую Імшу ў капліцы Дома св. Марты, дзе знаходзіцца яго часовая рэзідэнцыя, і прамаўляе гамілію. 25 сакавіка ў сваёй гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на «цярплівасць» Бога адносна людзей. Пантыфік заклікаў добра падумаць падчас Вялікага тыдня над тым, з якой цярплівасцю Бог глядзіць на нашы слабасці і грахі. У фундаменце Божага прабачэння, па словах Папы, ляжыць менавіта Яго цярплівасць, у сувязі з чым Святы Айцец прывёў прыклад евангельскай гісторыі блуднага сына. (AG) |