У красавіку Папа прыме першую групу біскупаў з візітам аd limina | Друк |
Святы Айцец
26.03.2013 14:38

З 15 па 19 красавіка папа Францішак прыме першую ў сваім Пантыфікаце групу біскупаў з візітам аd limina apostolorum. Гэта будуць іерархі з рэгіёна Трывенета (Італія).

Як інфармуе Ватыканскае радыё, новую серыю візітаў ad limina італьянскія біскупы пачалі ў студзені 2013 г. Бэнэдыкт XVI за апошнія месяцы свайго Пантыфікату прыняў іерархаў з некалькіх рэгіёнаў. Візіты былі спынены ў сувязі з наступленнем перыяду sede vacante, але цяпер будуць адноўлены.

Візіт ad limina традыцыйна ўключае ў сябе тры моманты: малітву перад магіламі св. Пятра і св. Паўла, асабістую размову з Папам і сустрэчы з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі для абмеркавання канкрэтных праблем дыяцэзій.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by