Папа Францішак падзякаваў моладзі з «Opus Dei» | Друк |
Святы Айцец
27.03.2013 14:55

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 27 сакавіка папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў форуму «Univ 2013», арганізаванага персанальнай прэлатурай «Opus Dei». «Праз вашу прысутнасць у вышэйшых навучальных установах кожны з вас можа рэалізаваць тое, чаго жадаў св. Хасэмарыя Эксрыва, — каб мы станавіліся святымі сярод матэрыяльных спраў свету, служачы Богу і людзям», — сказаў Пантыфік.

Тэма форуму, які адбываецца ў Рыме ўжо ў 46-ы раз, — «Адкрыць чалавечую сутнасць у лічбавым свеце». Удзельнікі сустрэчы перадалі Святому Айцу фільм пад назвай «Як перажываць веру, калі табе 20 гадоў».

Сустрэчы «Univ» адбываюцца з 1968 г.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by