7 красавіка — інгрэс Папы на кафедру Біскупа Рыма | Друк |
Святы Айцец
27.03.2013 15:31

7 красавіка, у Другую Нядзелю Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — адбудзецца інгрэс папы Францішка на кафедру Біскупа Рыма ў базыліцы св. Яна на Латэране. Гэтая святыня з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма.

Як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, урачыстая Эўхарыстыя з нагоды інгрэсу распачнецца ў 17.30 па італьянскім часе.

З 313 г. да пачатку XIV стагоддзя Латэранскі палац з’яўляўся рэзідэнцыяй Пантыфікаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by