У герб Святога Айца ўнесены некаторыя змены | | Друк | |
Святы Айцец |
28.03.2013 10:37 |
На афіцыйным ватыканскім сайце змешчана новая версія гербу папы Францішка, куды ўнесены некаторыя змены ў параўнанні з першапачатковым варыянтам. Яны датычаць перш за ўсё зоркі, якая размешчана ўнізе блакітнага шчыта: яна зменена з пяціканцовай на васьміканцовую, каб такім чынам была прадстаўлена сімволіка 8 благаслаўленняў. Акрамя таго, паведамляе Ватыканскае радыё, графічна зменена кветка нарда, што сімвалізуе святога Юзафа, апекуна Паўсюднага Касцёла. Цяпер гэты элемент больш адпавядае выгляду індыйскай расліны. (AG) |