Святы Айцец у «Твітэры»: падтрымлівайце вашых святароў з любоўю і малітвамі | Друк |
Святы Айцец
28.03.2013 17:06

28 сакавіка, пасля Імшы Хрызмы, папа Францішак скіраваў да вернікаў новы зварот на сваім профілі ў «Твітэры». «Падтрымлівайце вашых святароў з любоўю і малітвамі, каб яны маглі заўсёды быць пастырамі паводле Хрыстовага сэрца», — так гучыць запіс Пантыфіка.

«Дарагія вернікі, будзьце побач са сваімі святарамі з любоўю і малітвай, каб яны заўсёды былі пастырамі паводле Божага сэрца, — такімі былі словы Святога Айца падчас Імшы. — Дарагія святары, няхай Бог Айцец адновіць у вас Дух святасці, якім вы былі намашчаны, няхай адновіць яго ў нашых сэрцах, так, каб намашчэнне дасягнула ўсіх, нават „перыферыю“, там, дзе наш верны люд найбольш яго чакае і цэніць.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by