Незвычайнае відэапасланне папы Францішка ў бытнасць кардыналам | Друк |
Святы Айцец
29.03.2013 17:27

За некалькі дзён да свайго ад’езду на канклаў кардынал Хорхе Марыа Берголіа, сённяшні папа Францішак, прамовіў для тэлебачання ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) кароткае пасланне на Вялікдзень. Працягласць гэтага незвычайнага паслання — усяго 30 секунд.

«Ніхто не мае большай любові, чым Той, хто аддае сваё жыццё са сваіх сяброў, і Ён аддаў яго за нас. За цябе. За мяне. Аднавіў яго і суправаджае нас паўнатой свайго жыцця. Дазволь, каб Ён цябе суправаджаў. Ён любіць цябе. Вялікдзень — гэта жывы Езус», — так гучыць пасланне сённяшняга Пантыфіка.

 ;feature=player_embedded

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by