Папа да рымскіх святароў: мы павінны даць людзям шанс сустрэчы з Езусам | Друк |
Святы Айцец
29.03.2013 23:48

Папа Францішак папрасіў пробашчаў рымскіх парафій, каб іх касцёлы былі заўсёды адчынены і каб у канфесіянале знаходзіўся святар. «Мы павінны даць людзям шанс сустрэчы з Езусам і Касцёлам», — сказаў Святы Айцец.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 28 сакавіка, у Вялікі чацвер, калі Касцёл асабліва дзякуе Богу за дар святарства, Пантыфік запрасіў на абед 7 святароў з Рыма, каб такім чынам перажыць гэты дзень з душпастырамі сваёй новай дыяцэзіі.

Падчас сустрэчы са святарамі Папа пацікавіўся тым, як выглядае душпастырства ў Вечным горадзе, і, заклікаючы сваіх суразмоўцаў заўсёды чакаць вернікаў у сваіх святынях, дадаў: «Якое сумнае відовішча ўяўляе сабой зачынены касцёл».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by