Святы Айцец узначаліць літургію Пасхальнай вігіліі | Друк |
Святы Айцец
30.03.2013 13:05

30 сакавіка, у Вялікую суботу, у 20.30 па італьянскім часе Святы Айцец Францішак узначаліць літургію Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.

Па словах кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, ранейшы за звычайны час для гэтай літургічнай цэлебрацыі быў вызначаны яшчэ пры Пантыфікаце Бэнэдыкта XVI з увагі на стан яго здароўя; гэта пераняў і яго наступнік. Падчас Пасхальнай вігіліі папа Францішак удзеліць сакрамэнт хросту і канфірмацыі 4 чалавекам — албанцу, італьянцу, рускаму і амерыканцу в'етнамскага паходжання.

31 сакавіка, на Вялікдзень, у 10.15 Пантыфік узначаліць святую Імшу на плошчы Св. Пятра, а пасля ўдзеліць Апостальскае благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by