Папа ўдзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі верніку з Расіі | Друк |
Святы Айцец
31.03.2013 12:17

Увечары 30 сакавіка, падчас літургіі Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, Святы Айцец Францішак удзяліў сакрамэнты хросту і канфірмацыі чатыром маладым людзям ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Кандыдатамі да прыняцця сакрамэнтаў былі расіянін, албанец, італьянец і амерыканец в’етнамскага паходжання.

На заканчэнне ўрачыстага набажэнства Пантыфік удзяліў Апостальскае благаслаўленне. Таксама прагучаў старажытны гімн Каталіцкага Касцёла «Regina Caeli» («Каралева неба»).

Сёння, 31 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, ранішнюю святую Імшу цэлебруе сам Папа без іншых святароў. Пасля яе Святы Айцец удзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).  

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by