Святы Айцец узначаліў Імшу ў велікодную раніцу | Друк |
Святы Айцец
31.03.2013 14:35

Каля 250 тысяч чалавек, па дадзеных Ватыканскай жандармерыі, прынялі ўдзел у велікоднай святой Імшы раніцай 31 сакавіка, якую ўзначаліў на плошчы Святога Пятра папа Францішак.

Вернікі напоўнілі не толькі ўпрыгожаную кветкамі галоўную ватыканскую плошчу, але і блізкія да яе вуліцы.

У 10.15 Пантыфік з’явіўся на плошчы пад урачысты спеў «Tu est Petrus». Літургія праходзіла ў звычайнай форме. Евангелле паводле Яна чыталася на лацінскай мове, адразу пасля прагучала Вызнанне веры. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння літургіі з балкона ватыканскай базылікі прагучала яго велікоднае пасланне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by