Святы Айцец наведае некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай | | Друк | |
Святы Айцец |
01.04.2013 14:13 |
1 красавіка ў другой палове дня папа Францішак у прыватным парадку наведае некропаль, які знаходзіцца пад ватыканскай базылікай. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, Пантыфік памоліцца ля магілы св. Пятра. Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Святога Айца будзе суправаджаць кардынал Анджэла Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра. (AG) |