Святы Айцец моліцца за пацярпелых ад паводкі ў Аргенціне | Друк |
Святы Айцец
04.04.2013 11:27

Папа Францішак запэўніў у малітоўнай блізкасці пацярпелых ад паводкі аргенцінцаў. Паводка, выкліканая праліўнымі дажджамі, прывяла да смерці некалькіх дзясяткаў, а да вымушанай эвакуацыі — некалькіх тысяч чалавек.

У тэлеграме, адрасаванай Мітрапаліту Буэнас-Айрэса арцыбіскупу Марыа Аўрэліа Полі, якую ад імя Папы выслаў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Святы Айцец заахвочвае грамадскія і касцёльныя арганізацыі і ўсіх людзей добрай волі да дапамогі ахвярам паводкі.

Катаклізм прычыніў таксама велізарны матэрыяльны ўрон Буэнас-Айрэсу.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by