Папа Францішак у «Твітэры»: мы не павінны баяцца любіць Бога | Друк |
Святы Айцец
04.04.2013 15:47

«Бог любіць нас. Мы не павінны баяцца любіць Яго. Вера вызнаецца вуснамі і сэрцам, словам і любоўю», — так гучыць новы запіс у профілі папы Францішка ў «Твітэры».

Гэты запіс на @Pontifex з’явіўся 4 красавіка. Перад гэтым, 3 красавіка, на агульнай аўдыенцыі Святы Айцец сказаў: «На нашым шляху веры важна ўсведамляць і адчуваць, што Бог нас любіць, і не баяцца Яго любіць: вера вызнаецца вуснамі і сэрцам, словам і любоўю».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by