Папа ўзначаліць цырымонію надання рымскай плошчы імя Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
05.04.2013 16:39

Перад сваім інгрэсам на рымскую кафедру, які адбудзецца 7 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране, Святы Айцец Францішак адкрые дошку, на якой будзе змешчана новая назва плошчы перад гэтай базылікай. Аб гэтым паведаміла Прэфектура Папскага дому.

З 7 красавіка плошча будзе насіць імя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, у цырымоніі прымуць удзел Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні, мэр Вечнага Горада Джані Алемана і прадстаўнікі гарадскіх уладаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by