Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі: у хуткім часе Папа наведае рымскую парафію | Друк |
Святы Айцец
07.04.2013 12:51

У маі 2013 г. Святы Айцец Францішак наведае адну з рымскіх парафій. Аб гэтым сказаў кардынал Агасціно Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Іерарх таксама адзначыў, што ў чэрвені Пантыфік прыме ўдзел у штогадовым кангрэсе Рымскай дыяцэзіі, а ў верасні, на пачатку душпастырскага года, сустрэнецца з усімі святарамі Вечнага Горада.

«Гэта сведчыць аб клопаце Папы пра наш Касцёл, каб мы адчулі, што ён з’яўляецца нашым кіраўніком», — адзначыў кардынал Валіні ў размове з Ватыканскім радыё.

«Жыхары Рыма любяць Папу. Наведваючы некаторыя рымскія парафіі, я адчуў, у гэтыя першыя тыдні Пантыфікату, вялікую любоў, якую яны маюць да Святога Айца, — дадаў кардынал. — Я часта пытаўся ў іх: чаму вы маеце такую вялікую любоў да Папы? Некаторыя мне адказалі, што не ведаюць чаму, але Пантыфік захапіў іх сэрцы».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by