Святы Айцец адкрыў табліцу з назвай плошчы Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
07.04.2013 19:28

У нядзелю 7 красавіка перад інгрэсам на рымcкую кафедру, што адбыўся ў базыліцы св. Яна на Латэране, папа Францішак адкрыў табліцу з новай назвай плошчы перад базылікай. З гэтага часу яна будзе насіць імя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

У цырымоніі прынялі ўдзел Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні і мэр Вечнага Горада Джані Алемана. Дагэтуль плошча мела назву Piazza San Giovanni in Laterano.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by