Папа сустрэўся са старшынёй Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі | Друк |
Святы Айцец
08.04.2013 13:59

8 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі прэзэса Нікалауса Шнайдэра. Ён стаў першым лідарам адной з пратэстанцкіх Цэркваў, з якім сустрэўся Пантыфік.

Таксама Святы Айцец прыняў прэфекта Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынала Маўро Пьячэнца, Апостальскага Нунцыя ў Кеніі арцыбіскупа Чарльза Бальво і ардынарыя мітраполіі Ла-Плата ў Аргенціне арцыбіскупа Гектара Агуэра.

Сёння прэзэс Нікалаус Шнайдэр сустрэнецца са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупам Герхардам Мюлерам.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by