Папа ў «Твітэры»: калі будзем паводзіць сябе як дзеці Бога, наша жыццё стане новым | Друк |
Святы Айцец
10.04.2013 13:50

10 красавіка, пасля агульнай аўдыенцыі, у профілі папы Францішка ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Быць хрысціянамі — значыць не толькі выконваць запаведзі: гэта значыць дазволіць Хрысту авалодаць нашым жыццём і перамяніць яго», — так гучыць першы з запісаў.

«Калі мы будзем паводзіць сябе як дзеці Бога, ведаючы, што Ён любіць нас, наша жыццё стане новым, напоўненым супакоем і радасцю», — такі другі запіс.

Падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфік адзначыў: «Калі будзем паводзіць сябе як дзеці Бога і адчуваць сябе любімымі Ім, наша жыццё будзе новым, ажыўленым згодай духу і радасцю. Бог — наша моц, Бог — наша надзея!» Быць хрысціянамі, па словах Папы, «не зводзіцца выключна да выканання Божых загадаў, але азначае прабываць у Хрысце, думаць так, як Ён, паступаць, як Ён, любіць, як Ён». Гэта «згода на тое, каб Ён перамяніў наша жыццё, вызваліў з цемры зла і граху».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by