Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса»: Езус — сябар, які будзе з вамі
Святы Айцец
10.04.2013 23:32

Папа Францішак падзякаваў кіраўніцтву і балельшчыкам клуба «Сан-Ларэнса» з Буэнас-Айрэса за віншаванні і цёплыя словы, якія атрымаў ад іх пасля абрання на Святы Пасад. У лісце прэзідэнту клуба Пантыфік папрасіў іх паглыбляць сувязь з Езусам — «сапраўдным сябрам, які заўсёды будзе з вамі ў шчаслівыя хвіліны і ў час цяжкасцяў».

20 сакавіка кіраўніцтва клуба даслала Пантыфіку ліст з віншаваннямі. Папа выказаў падзяку і ўдзяліў кіраўнікам, трэнерам, тэхнічным супрацоўнікам і гульцам клуба апостальскае благаслаўленне.

«Чытаючы вашы словы, я вярнуўся да цудоўных успамінаў, пачынаючы ад майго дзяцінства», — напісаў Святы Айцец.

«Абдыміце Хрыста сваім сэрцам і распавядзіце Яму ўсё тое, што маеце ў сабе, — дадаў Папа ў сваім лісце. — Ён паклапоціцца аб вас і вашых сем’ях і дасць вам моц прымаць выклікі, з якімі вы сустракаецеся кожны дзень, і не толькі ў спорце». «Няма большай хвалы, чым чыніць дабро, з любові да Бога і да тых, хто нас акружае», — заўважыў Пантыфік.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме