| Святы Айцец да рымскіх беднякоў: я ў вашым распараджэнні | | Друк | | 
	| Святы Айцец | 
	| 11.04.2013 15:03 | 
|  «Дзякую за ваш жэст блізкасці і любові. (...) Дзякую таксама, што моліцеся за мяне, і прашу працягваць малітву, у якой маю вялікую патрэбу», — напісаў папа Францішак рымскаму «Карытас» у адказ на ліст ад хворых, бедных і бяздомных Вечнага Горада.
 Дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Рымскай дыяцэзіі кс. Энрыка Ферочы, які ўручыў гэты ліст Пантыфіку, паведаміў, што ліст Святога Айца быў зачытаны бедным у сталоўках «Caritas» і прыняты з вялікім энтузіязмам. 
 Як інфармуе Ватыканскае радыё, асабліва горача рымскія беднякі ўспрынялі словы Папы да іх: «Я ў вашым распараджэнні».
 
 (AG) 
 |