Святы Айцец да рымскіх беднякоў: я ў вашым распараджэнні | Друк |
Святы Айцец
11.04.2013 15:03

«Дзякую за ваш жэст блізкасці і любові. (...) Дзякую таксама, што моліцеся за мяне, і прашу працягваць малітву, у якой маю вялікую патрэбу», — напісаў папа Францішак рымскаму «Карытас» у адказ на ліст ад хворых, бедных і бяздомных Вечнага Горада.

Дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Рымскай дыяцэзіі кс. Энрыка Ферочы, які ўручыў гэты ліст Пантыфіку, паведаміў, што ліст Святога Айца быў зачытаны бедным у сталоўках «Caritas» і прыняты з вялікім энтузіязмам.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, асабліва горача рымскія беднякі ўспрынялі словы Папы да іх: «Я ў вашым распараджэнні».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by