Папа ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі двум прадстаўнікам Беларусі | Друк |
Святы Айцец
15.04.2013 15:02

Папа Францішак удзеліць сакрамэнт канфірмацыі 40 маладым людзям з усіх кантынентаў, у тым ліку двум прадстаўнікам Беларусі — Эдуарду Зелянко і Ірыне Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. Гэта адбудзецца 28 красавіка падчас літургіі на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане.

Як паведаміў Ватыканскаму радыё старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела, што кожны з маладых людзей атрымае ад Пантыфіка падарунак.

Арцыбіскуп Фізікела адзначыў таксама, што мерапрыемствы Года веры праходзяць на двух узроўнях: дыяцэзіяльным і агульнакасцёльным, як напрыклад Сусветны дзень моладзі ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра ў ліпені 2013 г.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by