Папа просіць аб малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе | | Друк | |
Святы Айцец |
18.04.2013 13:28 |
Святы Айцец Францішак просіць католікаў усяго свету разам з ім маліцца за ахвяраў выбуху ў Тэхасе (ЗША). Гэты заклік быў апублікаваны 18 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры». «Калі ласка, далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе і за іх сем’і», — так гучыць запіс на @Pontifex. (AG) |