Папа Францішак упершыню ў якасці Рымскага Пантыфіка ўдзеліць святарскае пасвячэнне | Друк |
Святы Айцец
20.04.2013 17:24

21 красавіка Святы Айцец Францішак упершыню ў якасці Рымскага Пантыфіка ўдзеліць святарскае пасвячэнне. Сакрамэнт святарства ў базыліцы св. Пятра прымуць 10 навучэнцаў рымскіх семінарый.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, асаблівасцю гэтага пасвячэння будзе тое, што амаль усе кандыдаты пачалі свой шлях да святарства, маючы больш за 30 гадоў. На сённяшні дзень ім ад 37 да 44 гадоў.

На працягу апошняга тыдня духоўныя практыкаванні для кандыдатаў праводзіў кардынал Агасціно Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by