Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец звярнуў увагу на міжнародныя праблемы
Святы Айцец
21.04.2013 16:00

21 красавіка пасля малітвы «Regina Cаeli» Святы Айцец Францішак звярнуў увагу на некаторыя міжнародныя праблемы. Папа адзначыў, што ўважліва сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў Венесуэле, дзе нарастае паслявыбарчы крызіс. Пантыфік сказаў аб сваёй глыбокай заклапочанасці дадзенай сітуацыяй і аб тым, што «інтэнсіўна моліцца» аб пошуку шляхоў справядлівага і мірнага пераадолення «сур’ёзных цяжкасцяў», якія перажывае краіна.

Папа Францішак заклікаў венесуэльскі народ і асабліва палітыкаў «цвёрда адмовіцца ад любога насілля» і ўсталяваць дыялог, заснаваны на праўдзе і ўзаемнай павазе, каб такім чынам весці пошук агульнага дабра. «Я прашу вернікаў маліцца і працаваць для паяднання і міру», — дадаў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё.

Святы Айцец сказаў таксама, што моліцца за пацярпелых ад вялікага землятрусу ў паўднёва-заходняй частцы Кітая, у выніку якога загінулі або прапалі без вестак па меншай меры 200 чалавек, а ўсяго пацярпелі 11,5 тысяч чалавек, у тым ліку 960 сур’ёзна.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.