Папа павіншаваў новаабранага Прэзідэнта Італіі | Друк |
Святы Айцец
22.04.2013 11:40

Шчырыя віншаванні і благаслаўленне перадаў Святы Айцец Францішак Прэзідэнту Італіі Джорджыо Напалітана, які 20 красавіка быў абраны на другі тэрмін як кіраўнік дзяржавы. Папа пажадаў Прэзідэнту, каб ён быў здольным «працягваць сваю светлую і мудрую дзейнасць, падтрыманую адказным супрацоўніцтвам усіх».

«Я прашу для Вас (…) пастаяннай Божай дапамогі і з усяго сэрца ўдзяляю Вам і ўмілаванаму італьянскаму народу Божае благаслаўленне як заахвочванне ствараць будучыню ў згодзе, салідарнасці і надзеі», — напісаў Святы Айцец.

Віншаванні новаабранаму Прэзідэнту выказалі таксама італьянскія біскупы.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by