Пантыфік пажадаў новаму арцыбіскупу Буэнас-Айрэса плённага служэння | Друк |
Святы Айцец
23.04.2013 11:12

«Праз гэтыя некалькі слоў хачу быць бліжэй да цябе і да Касцёла ў Буэнас-Айрэсе», — так напісаў Святы Айцец Францішак у віншаванні свайму наступніку на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. 21 красавіка адбыўся інгрэс арцыбіскупа Марыа Полі ў катэдральны касцёл у сталіцы Аргенціны.

У пасланні, якое цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Папа пажадаў новаму арцыбіскупу плённага айцоўскага служэння. Таксама Пантыфік падкрэсліў, што Касцёл у Буэнас-Айрэсе, у тым ліку біскупы, святары, свецкія і кансэкраваныя асобы, «выклікае сімпатыю», таму новапрызначанаму арцыбіскупу «не будзе цяжка насіць гэты Касцёл у сэрцы».

Святы Айцец дадаў, што падтрымлівае свайго наступніка малітвай.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by