Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак у «Твітэры»: у час крызісу важна не замкнуцца ў сабе
Святы Айцец
25.04.2013 14:56

25 красавіка з’явіўся новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры». «У наш час крызісу важна не замкнуцца ў сабе, а хутчэй быць адкрытымі і ўважлівымі да іншых», — так гучыць запіс у папскім профілі.

Падчас сённяшняй святой Імшы ў капліцы Дома св. Марты Пантыфік заклікаў «станавіцца місіянерамі Касцёла, апосталамі Касцёла з велікадушнасцю і вялікай пакорай». А на агульнай аўдыенцыі 24 красавіка Святы Айцец падкрэсліў, што Бог будзе судзіць кожнага паводле любові — «наколькі мы любілі Яго ў нашых братах, асабліва самых слабых і патрабуючых».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.