Папа і іерархі Лацінскай Амерыкі абмеркавалі душпастырскую і місіянерскую дзейнасць Касцёла | Друк |
Святы Айцец
26.04.2013 19:16

25 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады Епіскапатаў Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы іерархі паінфармавалі Святога Айца аб душпастырскіх праграмах епіскапатаў кантынента, прысвечаных накірункам дзейнасці Касцёла.

«Аўдыенцыя з Пантыфікам была сустрэчай паміж сябрамі, каб падзяліцца навінамі і радасцю аб беспрэцэдэнтнай падзеі, якой стала абранне на Пасад св. Пятра лацінаамерыканскага біскупа», — прызнаўся старшыня Рады, мексіканскі арцыбіскуп Карлас Агіар Рэтэс, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. Іерарх дадаў, што «Святы Айцец глыбока адчувае сваю адказнасць за місію, якую Бог яму даверыў», і паінфармаваў, што падчас сустрэчы з Папам абмяркоўвалася душпастырская і місіянерская адказнасць Касцёла ў Лацінскай Амерыцы, які пакутуе ад шматлікіх праблем, у тым ліку рэлігійнага характару, а таксама моцнага ўплыву рэлятывісцкай культуры.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што сустрэча з Пантыфікам прайшла ў «атмасферы біскупскай калегіяльнасці». «Гэты факт напоўніў нас глыбокай радасцю», прызнаўся іерарх, паколькі, на яго думку, гэта сведчыць аб менавіта такім разуменні Святым Айцом паўсюднасці Касцёла.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by