Папа просіць маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш | Друк |
Святы Айцец
27.04.2013 15:19

Папа Францішак просіць аб малітве за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш, дзе ў выніку разбурэння будынку загінула каля 300 чалавек. «Далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў трагедыі, каб Бог даў суцяшэнне і сілы іх сем’ям», — так гучыць запіс у профілі Пантыфіка ў «Твітэры».

Будынак у горадзе Дакка, дзе знаходзіліся швейная фабрыка, банк, дзясяткі магазінаў, рэстараны і офісы, разбурыўся 24 красавіка.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by