Да профілю Папы ў «Твітэры» далучыліся больш за 6 мільёнаў чалавек | | Друк | |
Святы Айцец |
29.04.2013 23:57 |
Да профілю Папы ў «Твітэры» далучыліся больш за 6 мільёнаў карыстальнікаў. На працягу 48 дзён з пачатку Пантыфікату Святога Айца Францішка колькасць «сяброў» Папы ў гэтай сацыяльнай сетцы павялічылася на 2 мільёны 700 чалавек. Як інфармуе Ватыканскае радыё, самымі папулярнымі моўнымі старонкамі профілю Папы з’яўляюцца англійская і іспанская. На працягу апошніх некалькіх дзён павялічылася таксама папулярнасць партугаламоўнай версіі. Гэта звязана з набліжэннем Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра. (AG) |