Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на май | Друк |
Святы Айцец
01.05.2013 10:41

Святы Айцец заклікае маліцца за суддзяў і ўсіх, хто задзейнічаны ў рэалізацыі справядлівасці. Давяраючы малітвам вернікаў агульную інтэнцыю на май 2013 г., Пантыфік запрасіў маліцца аб тым, «каб тыя, хто кіруе справядлівасцю, дзейнічалі паводле цэласнасці і чыстага сумлення».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у місійнай інтэнцыі Папа звярнуў увагу на патрэбу ў святарах «паводле Хрыстовага Сэрца». Святы Айцец заклікаў маліцца, «каб семінарыі, асабліва ў місійных Касцёлах, выхоўвалі святароў паводле Хрыстовага Сэрца, цалкам прысвечаных абвяшчэнню Евангелля».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by