Папа і Прэзідэнт Лівана абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і сірыйскі канфлікт | | Друк | |
Святы Айцец |
03.05.2013 15:09 |
3 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Лівана Мішэля Сулеймана. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, у суправаджэнні сакратара па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці. Асаблівая ўвага была звернута на сітуацыю ў рэгіёне, у прыватнасці на канфлікт у Сірыі. Як інфармуе Ватыканскае радыё, падчас размовы абмяркоўвалася сітуацыя ў краіне, падкрэслівалася важнасць дыялога і супрацоўніцтва паміж членамі розных этнічных і рэлігійных супольнасцяў. У паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы гаворыцца, што папа Францішак выказаў найлепшыя пажаданні ў сувязі з фарміраваннем новага ўраду, якому будзе наканавана «адказаць на важныя выклікі на нацыянальным і міжнародным узроўнях». (AG) |